Чаргінец хоча "прыцягнуць да адказу амерыканскіх пісьменнікаў"

Мікалай Чаргінец (другі справа) думае пра "амерыканскага агрэсара" / sb.by
Мікалай Чаргінец (другі справа) думае пра "амерыканскага агрэсара" / sb.by

Мікалай Чаргінец хоча "прыцягнуць да адказу амерыканскіх пісьменнікаў". Ён пашкадаваў, што яны адсутнічаюць на мерапрыемстве ў Мінску (на сімпозіуме "Пісьменнік і час"). Відаць, у адваротным выпадку выклікаў бы ГУБАЗіК.

Чаргінец у сваёй прамове абрынуўся на Злучаныя Штаты, якія "спрабуюць падпарадкаваць сабе многія дзяржавы свету" і "за сваю гісторыю 237 разоў амерыканцы былі ініцыятарамі розных войнаў". Яму цікава даведацца, што пісьменнікі з ЗША "думаюць аб агрэсіі сваёй краіны".

Мікалаю Чаргінцу 85 гадоў. Ён служыў у міліцыі, даслужыў да звання генерала. З 1970-га пачаў пісаць прозу, аўтар паўсотні кніг, кінасцэнароў. Чаргінец — першы рускамоўны літаратар у нашай краіне, які стаў "народным пісьменнікам" (атрымаў гэтае званне ад Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2022-га). Ён быў членам Савета Рэспублікі, працяглы час ачольваў праўладны саюз пісьменнікаў (цяпер ужо толькі ганаровы яго старшыня).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі