Чаму ў Беларусі растуць цэны? Стрым з Аляксандрам Кныровічам

Чаму ў Беларусі растуць цэны? Стрым з Аляксандрам Кныровічам

Інфляцыя ў Беларусі дасягнула 18,1% — так сцвярджае Белстат. Чыноўнікі пры гэтым супакойваюць беларусаў: маўляў, не хвалюйцеся, так і трэба. Але грамадзяне, заходзячы ў крамы, чамусьці так не думаюць. Чаму растуць цэны на прадукты, калі так і трэба? 

Інфляцыя 18,1% — што гэта значыць? Як вылічваецца паказчык інфляцыі? Ці можа за год беларус з'есці прызначаных яму ў спажывецкую карзіну 127 кілаграмаў бульбы і абыйсціся пакупкай максімум двух гальштукаў? Ці рэальна цэны растуць на ўсё запар? У Еўропе таксама ўсе кажуць пра інфляцыю і рост коштаў — чаму так адбываецца?

Гэта ды самыя актуальныя навіны Беларусі і свету мы абмяркоўваем з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі