Чаму борт Ryanair, які сеў у Мінску, неразумна параўноўваць з самалётам Маралеса

Сітуацыя сітуацыі не роўная / калаж Еўрарадыё
Сітуацыя сітуацыі не роўная / калаж Еўрарадыё

Беларуская і расійская прапаганда актыўна апраўдваюць інцыдэнт з бортам Ryanair, які пасадзілі ў Мінску, іншымі прэцэдэнтамі. Напрыклад, уночы на 31 траўня праз паведамленне пра мініраванне іншы борт Ryanair экстранна сеў у Берліне. "Ці будуць на Нямеччыну накладзеныя санкцыі?!" — разам усклікнулі прапагандысцкія рэсурсы. Напэўна, былі б, калі б з борта знялі апазіцыйнага журналіста.

Ці вось успамінаюць, як над Еўропай забаранілі палёт борту прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса і ён вымушаны быў здзейсніць экстранную пасадку ў Вене. Еўрарадыё вырашыла прааналізаваць гэты і іншыя падобныя выпадкі. Д'ябал хаваецца ў дэталях, якія звычайна робяць параўнанні некарэктнымі.

 

Борт Эва Маралеса

Гісторыя з самалётам прэзідэнта Балівіі адбылася ў 2013 годзе. Інтэрпрэтацыі здарэння вар'іруюцца ад "прэзідэнта незалежнай краіны прымусілі пасадзіць самалёт" да "самалёт сілай пасадзілі".

Маралес ляцеў з Расіі ў Балівію, маршрут яго самалёта пралягаў над Еўропай. Борт прайшоў праз паветраную прастору Польшчы і Чэхіі, але раптам высветлілася, што Францыя, Іспанія, Італія і Партугалія забаранілі палёт. Праз гэта пілоты запыталі экстранную пасадку ў Вене.

У Аўстрыі самалёт Маралеса знаходзіўся каля 14 гадзін. Што там адбывалася, дакладна невядома: віцэ-канцлер Аўстрыі расказваў, што борт быў абшуканы, але гэта абвяргалі ўлады Балівіі. Так ці інакш, самалёту дазволілі працягнуць палёт.

Зноў праблемы з пералётамі з'явіліся ў палітыка ў 2017-м: Рагозін ляцеў, зноў жа, у Малдову, але Румынія зноў адмовілася пускаць яго ў сваю паветраную прастору. У выніку самалёт пасадзілі ў Мінску. Але нічога прымусовага, пагроз або затрыманняў не было.
 

А вось да чаго гісторыя трохі падобная

У пачатку 2010-га ваенна-паветраныя сілы Ірана прымусілі пасадзіць у горадзе Бендэр-Абас самалёт авіякампаніі "Кыргызстан", які ляцеў з Дубая ў Бішкек.

Падставай для спынення самалёта зноў стаў не "ліст салдат ХАМАС": іранцы не спрабавалі знайсці сваім дзеянням нейкія тлумачэнні, акрамя сваіх рэальных матываў. Яны проста затрымалі аднаго з пасажыраў, лідара суніцкай арганізацыі "Джундала" Абдульмаліка Рыгі. Пазней самалёт адпусцілі, а Рыгі пакаралі смерцю ў турме.

У гэтым выпадку ні ў ААЭ, ні ў Кыргызстана ніхто не прасіў прабачэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі