Вы тут

Чалы — пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна: не выключаю сюрпрызаў

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

22 лютага ў Сочы пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны не сустракаліся з верасня 2020-га. Пасля таго размаўлялі альбо па тэлефоне, альбо кантактавалі падчас анлайн-самітаў. Лукашэнка паляцеў у Расію яшчэ ў пятніцу, як мяркуецца, каб спалучыць рабочы візіт і кароткі адпачынак.

Чаго чакаць ад сустрэчы беларускага і расійскага кіраўнікоў? "Я не выключаю... нават сюрпрызаў, — кажа ў стрыме на сваім YouTube-канале незалежны аналітык Сяргей Чалы. — Зусім магчыма, што там нават будзе ўжо не ўпрошванне... "Калі вы вось так, тады спыніце ціск на нас, спыніце патрабаваць транзіту ўлады, канстытуцыйнай рэформы і г. д.". Таму што... Лукашэнка ўсім выглядам цяпер павінен дэманстраваць, і ўнутры краіны, і па-за ёй, нават калі гэта не так, што ён ёсць той чалавек, які кантралюе сітуацыю. І вось момант прадэманстраваць гэта на знешняй арэне, сказаць Пуціну: "Спыніце ціск на нас, інакш мы... пасварымся з вамі ў чарговы раз".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.