Цэнзар на "Валадарцы" не прапусціў ліст вязня пра смерць прусака

Цэнзар на "Валадарцы" не прапусціў ліст вязня пра смерць прусака

Цэнзар у СІЗА №1 ("Валадарка") не прапусціў на волю ліст, у якім апісвалася смерць і пахаванне прусака. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" расказаў былы палітвязень Аляксандр Карпук.

"У нашай камеры былі прусакі, пару разоў бачылі пацукоў. І аднойчы мы вырашылі пахаваць з усімі ўшанаваннямі прусака. Я вырашыў падзяліцца з сябрамі гэтай гісторыяй у лісце. Напісаў, што мы пахавалі прусака. Судмедэксперт, які сядзеў з намі за "зліў" даных, напісаў заключэнне пра смерць", — распавядае Аляксандр.

Аднак ліст з апісаннем не прайшоў цэнзуру. "Я адразу не зразумеў, у чым праблема, але мне сукамернікі нагадалі мянушку галоўнакамандуючага. На наступны дзень нам прынеслі сродак для барацьбы з прусакамі, але потым у мяне каля тыдня былі праблемы з лістамі", — згадвае ён.

Лозунг "Стоп, таракан!" быў адным з асноўных у перадвыбарчай кампаніі Сяргея Ціханоўскага. Блогер таксама з'яўляўся з вялікім тапкам, якім метафарычна планаваў прыхлопнуць "прусака".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі