ФПБ прапануе знізіць падатак на лекі, які вырас з Новага года

ФПБ прапануе знізіць падатак на лекі, які вырас з Новага года

За студзень 2021 года цэны на многія лекі выраслі ад 5% да 10%. Такія вынікі паказаў маніторынг, які вядзе афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Як распавядала Еўрарадыё, з 1 студзеня лекі і медвырабы сталі абкладацца падаткам у 10% — гэта прадугледжана новым Падатковым кодэксам. 

Прафсаюзы штотыдзень параўноўваюць цэны на 50 найменняў лекавых прэпаратаў. Маніторынг вядзецца ў 70 аптэках па ўсёй краіне — як прыватных, так і дзяржаўных. Для чысціні параўнання ў розных аптэках бяруцца лекі аднаго вытворцы і адной расфасоўкі.

Пад маніторынг трапілі самыя запатрабаваныя ў насельніцтва лекі: болесуцішальныя, гарачкапаніжальныя, антыбіётыкі, прэпараты для сардэчнікаў, кроплі ад насмарку.

Пасля пачатку пандэміі COVID-19 з сакавіка 2020-га выраслі кошты на лекі для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных і вірусных захворванняў. Рост цэн склаў болш за 5%. 

Афіцыйныя прафсаюзы абяцаюць выступіць з прапановай да ўрада знізіць стаўку ПДВ на лекі і медыцынскія вырабы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі