Бюджэтнікаў Гомельшчыны сагналі на чарговы “добраахвотны” суботнік. Настаўнікі, дактары, чыноўнікі, камунальшчыкі і нават прадаўцы: па розных гарадах вобласці робяць “добраўпарадкаванне”.
Як піша газета “Дняпровец”, грошы, якія ўдасца зарабіць падчас суботніка (то бок, зэканомленыя), накіруюць на мемарыяльны комплекс у Азарычах.
Фота: "Дняпровец"