Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асуджаны на год турмы

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асуджаны на год турмы

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асуджаны на 3 гады зняволення. Два з іх ён будзе адбываць умоўна. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", Сарказі прызнаны вінаватым у карупцыі і спробе подкупу суддзі.

Экс-прэзідэнт сваю віну не прызнае, заяўляе пра пераслед з боку палітычных апанентаў.

Дагэтуль прэзідэнт Францыі толькі аднойчы пасля заканчэння паўнамоцтваў трапляў пад суд, аднак ніколі не атрымліваў рэальны турэмны тэрмін (гэта быў Жак Шырак). Нікаля Сарказі стаў першым.

Сарказі 65 гадоў. Ён быў прэзідэнтам краіны ў 2007-2012 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі