Вы тут

Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН знайшоў працу

Генадзь Коршунаў / Еўрарадыё​

Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў уладкаваўся на працу — у Еўрапейскі гуманітарны інстытут. 

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў сацыёлаг пацвердзіў што, паводле звестак красавіцкіх апытанняў, узровень даверу Лукашэнкі ў сталіцы складаў усяго 24%. Пасля выбараў ён асудзіў гвалт і ў верасні 2020 года вымушаны быў сысці з пасады кіраўніка Інстытута сацыялогіі .

Паводле яго слоў, апошнім часам ён удзельнічаў у разавых праектах, ЕГУ прапанаваў пастаянную працу.

"У маёй сітуацыі было б недарэчна адмаўляцца, таму як сацыёлаг-даследчык працую ў ЕГУ са студзеня гэтага года. Вялікі дзякуй універсітэту за гэтую прапанову!" — сказаў Коршунаў у інтэрв'ю "Народнай Волі".

Сацыёлаг неаднаразова быў госцем Еўрарадыё. У лістападзе, да прыкладу, казаў пра нацыянальную ідэю для Беларусі — разважаў, што яна ствараецца тут і цяпер. Прычым не ў звыклым "вертыкальным" выглядзе, калі яе спускаюць людзям зверху. Цяпер кожны грамадзянін, на яго думку, робіць уклад у агульную нацыянальную ідэю, а таксама будуе, фармулюе яе для сябе самога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.