Вы тут

Букмекеры назвалі фаварытаў "Еўрабачання-2021"

Італьянцаў з Måneskin называюць галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу ў "Еўрабачанні-2021" / EBU

Букмекеры вызначыліся з фаварытамі фіналу конкурса песні "Еўрабачанне-2021". Нагадаем, заключнае шоу пройдзе 22 мая, пасля чаго тэлегледачы і сябры прафесійнага журы абяруць пераможцу.

Больш за ўсё шансаў на перамогу, калі верыць букмекерам, у італьянскай рок-групы Måneskin.

Måneskin — "Zitti E Buoni"

На другое месца букмекеры ставяць прадстаўніцу Францыі Барбару Праві.

Barbara Pravi — "Voilà"

Замыкае тройку найбольш верагодных прэтэндэнтаў на перамогу спявачка з Мальты Destiny.

Destiny — "Je Me Casse"

У топ-5 таксама ўваходзяць артыст са Швейцарыі Gjon's Tears і гурт з Украіны Go_A. расійскую спявачку Маніжу, якая праспявала нетыповую для "аматараў традыцыйных скрэпаў" песню пра моцных жанчын, букмекеры ставяць на 14 месца.

Апошнія некалькі гадоў букмекеры ні разу не памыляліся з імём пераможцы "Еўрабачання". Праўда, раней бывала, што яны "прамахваліся". Наколькі дакладным будзе іх прагноз у 2021 годзе, даведаемся ўжо ў ноч з суботы на нядзелю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.