Будкін: сёння нацыянальная ідэя для мяне ў адным слове — “Годнасць!”

Будкін: сёння нацыянальная ідэя для мяне ў адным слове — “Годнасць!”

12 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.


Кожны з нас мусіць усвядоміць сябе годнай і важнай часткай супольнасці, задача якой — пабудова новай Беларусі. Але быць часткай супольнасці не азначае “быць вінцікам”. Гэта гісторыя пра адказнасць, пра павагу да сябе і да іншых, пра шчырасць, перакананы Сяргей Будкін.


Пра тое, якое месца займае культура ў пабудове новай Беларусі, ці навучыліся мы любіць і паважаць сваё і чаму “годнасць” — гэта не пра самалюбаванне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Будкіным

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі