Вы тут

Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан зноў прыехаў ва Украіну

Борыс Джонсан і Уладзімір Зяленскі / Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан зноў прыехаў ва Украіну. У Кіеве яго называюць "добрым сябрам і саюзнікам". Джонсан сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, з прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Украіны і ўраду. Абмяркоўваліся пастаўкі цяжкай зброі і сістэмаў супрацьпаветранай абароны ва Украіну, узмацненне санкцыйнага ціску на Расію, эканамічную падтрымку Украіны.

Джонсан прапанаваў пачаць маштабную праграму падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў.

"Маем супольны погляд на тое, як рухацца да перамогі Украіны,піша Зяленскі. — Удзячны за магутную падтрымку".

Борыс Джонсан быў першым заходнім лідарам за межамі ЕС, які наведаў Украіну пасля пачатку вайны. Ён пабываў у Кіеве ў красавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.