Брытанская разведка: мабілізацыя і ўцёкі значна паўплываюць на эканоміку РФ

Мабілізацыя ў Томску / kommersant.ru
Мабілізацыя ў Томску / kommersant.ru

Мабілізацыя ў армію і ўцёкі расіян за мяжу акажуць значны ўплыў на эканоміку Расіі. Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы брытанскай разведкі, якую публікуе Мінабароны Вялікабрытаніі.

У ёй адзначаецца, што за сем дзён, якія прайшлі з абвяшчэння Уладзімірам Пуціным "частковай мабілізацыі", адбыўся значны адток расіян, якія спрабуюць пазбегнуць прызыву. Дакладныя лічбы яшчэ невядомыя (гэта сотні тысяч чалавек), але мяркуецца, што яны перавышаюць колькасць усіх сіл, разгорнутых Расіяй для ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.

Падкрэсліваецца, што сярод тых, хто спрабуе пакінуць Расію, пераважаюць забяспечаныя і добра адукаваныя людзі. З улікам рэзервістаў, якія будуць мабілізаваныя, скарачэнне працоўнай сілы і паскарэнне "ўцечкі мазгоў" будзе мець усё большы ўплыў на сітуацыю ва ўнутранай эканоміцы РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі