Брэсцкія ўлады адмаўляюцца ад рэферэндуму наконт акумулятарнага завода

Брэсцкія ўлады адмаўляюцца ад рэферэндуму наконт акумулятарнага завода

Брэсцкія ўлады вырашылі адмовіцца ад мясцовага рэферэндуму наконт акумулятарнага завода. Гэта вынікае з адказу актывісту Дзмітрыю Бекалюку, які падпісаў намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Барысюк

"Па пытанні правядзення рэферэндуму паведамляем,што мясцовымі органамі выканаўчай і прадстаўнічай улады былі прадпрынятыя спробы па наладжванні канструктыўнага дыялогу ў гэтым напрамку. З насельніцтвам былі праведзеныя сустрэчы, мэтай якіх з'яўлялася выпрацоўка падыходаў і абмеркаванне механізмаў правядзення мясцовага рэферэндуму ў рамках прававога поля. Аднак далейшага развіцця ўказаная тэма з боку ініцыятыўнай групы не атрымала", — напісаў чыноўнік. 

Брэсцкія актывісты ўжо больш за два гады змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на ўскрайку горада. За гэты час у прадпрыемства памяняліся ўладальнікі. 

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка наведваў Брэст і абяцаў пасля выбараў правесці мясцовы рэферэндум і на ім вырашыць, ці патрэбнае гораду гэтае прадпрыемства. 

Брэсцкія ўлады адмаўляюцца ад рэферэндуму наконт акумулятарнага завода
Адказ Брэсцкага аблвыканкама / @AndrewBoshel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі