Брэсцкага аўтара Вікіпедыі асудзілі на два гады калоніі

Брэсцкага аўтара Вікіпедыі асудзілі на два гады калоніі

Суд у Брэсце асудзіў аўтара Вікіпедыі Паўла Пернікава на 2 гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яго прызналі вінаватым у дыскрэдытацыі Беларусі. 

Пракурорка Алена Ціхановіч назвала падставай для абвінавачання тэксты брастаўчаніна. Пернікаў дапісаў у Вікіпедыі абзац пра забойства Генадзя Шутава, а таксама пра нежаданне беларускіх уладаў браць на сябе адказнасць за такія смерці. У артыкул пра цэнзуру ў Вікіпедыі ён дадаў згадку пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай ў 2004 годзе. Акрамя таго на сайце праваабарончай арганізацыі Пернікаў выклаў артыкул пра катаванні і смерці ў месцах пазбаўлення волі.

Прысуд вынес суддзя Яўген Брэган, які цалкам пагадзіўся з абвінавачаннем. 

Нагадаем, што пад вартай знаходзіцца яшчэ адзін вядомы аштар і рэдактар Вікіпедыі — Марк Бернштэйн (Pessimist2006). Яго вінавацяць у групавых дзеяннях, якія грубпа парушаюць грамадскі парадак. Следства адмовілася выпусціць пад заклад. Праваабаронцы прызналі Бернштэйна палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі