Брэсцкага актывіста з БЧБ-прычоскай затрымалі па крымінальнай справе

Брэсцкага актывіста з БЧБ-прычоскай затрымалі па крымінальнай справе

Брэсцкага актывіста Андрэя Прыстаўку, вядомага сваёй бел-чырвона-белай прычоскай, затрымалі 4 сакавіка па крымінальнай справе. 

Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", гаворка хутчэй за ўсё ідзе пра крымінальную справу, пачатую за нядзельны марш у Курапаты "Дзяды" 1 лістапада (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Тады Следчы камітэт заявіў, што падазраванымі па гэтай справе праходзіць 231 чалавек. 

Паведамляецца, што Прыстаўку збіраюцца перавозіць у Мінск. 

Са жніўня 2020-га за ўдзел у акцыях яго затрымлівалі не менш за сем разоў. 31 снежня ў доме яго бацькоў адбыўся ператрус, а самога Андрэя затрымалі і паведамілі, што на яго пачалі крымінальную справу па арт. 342. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту брастаўчаніна адпусцілі на волю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі