Брэсцкае "Дынама" прайграла "Лудагорцу" і не выйшла ў групавы раўнд ЛЕ

Брэсцкае "Дынама" прайграла "Лудагорцу" і не выйшла ў групавы раўнд ЛЕ

Брэсцкае "Дынама" прайграла балгарскаму "Лудагорцу" (0:2) і не выйшла ў групавы раўнд футбольнай Лігі Еўропы. Матч плэй-оф прайшоў 1 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама" без заўзятараў.

Гэта быў матч практычна роўных сапернікаў. Добрыя моманты мелі і гаспадары, і госці. На 69-й хвіліне пасля ўдару Яўгена Хачарыдзі мяч патрапіў у штангу. А праз некалькі хвілін гол забілі госці. На жаль, дынамаўцы не змаглі адыграцца ды яшчэ прапусцілі другі гол.

Брэсцкае "Дынама" гуляла ў наступным складзе: Ігнатовіч, Юзэпчук (Пячэнін, 88), Хачарыдзі, Кікі, Вітус, Кісляк (капітан), Быкаў (Крывец, 80), Савіцкі, Тве, Дыяло (Гардзяйчук, 46), Сядзько.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі