Больш за дзве траціны ўкраінцаў хочуць пакарання для калабарантаў

Больш за дзве траціны ўкраінцаў хочуць пакарання для калабарантаў

Большасць украінцаў (69%) выступае за прыцягненне да крымінальнай адказнасці людзей, якія супрацоўнічалі з расійскімі акупацыйнымі ўладамі. Пра гэта сведчаць вынікі праведзенага ў ліпені апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.

52% апытаных падтрымліваюць пакаранне для мясцовых бізнесменаў-калабарантаў, 51% — для асоб, якія атрымалі расійскі пашпарт, 49% — для настаўнікаў, якія пагадзіліся працаваць па расійскай праграме. 66% апытаных супраць прыцягнення да адказнасці лекараў, якія працавалі па расійскіх стандартах (за іх пакаранне выступае толькі 20%). Таксама значная частка ўдзельнікаў апытання лічаць, што не варта прыцягваць да адказнасці пенсіянераў, якія падавалі дакументы на атрыманне расійскіх сацыяльных выплат. Большасць апытаных супраць пакарання і для супрацоўнікаў крытычнай інфраструктуры, якія атрымлівалі заробак ад акупацыйных уладаў.

Сацыёлагі пішуць, што ў заходніх рэгіёнах Украіны рэспандэнты больш актыўна патрабуюць пакарання для розных катэгорый насельніцтва, якія супрацоўнічалі з акупантамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі