Больш за 300 работнікаў "Нафтана" перайшлі з афіцыйнага прафсаюза ў незалежны

Больш за 300 работнікаў "Нафтана" перайшлі з афіцыйнага прафсаюза ў незалежны

На працягу жніўня і верасня на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе "Нафтан" больш за 330 работнікаў выйшлі з дзяржаўнага і ўступілі ў незалежны прафсаюз. Такую лічбу ў гутарцы з Радыё "Свабода" назвала супрацоўніца завода Вольга Брыцікава.

У жніўні жанчына ўдзельнічала ў зборы подпісаў пад калектыўным лістом да кіраўніцтва аб’яднаньня з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Тады, кажа Брыцікава, было сабрана каля 3,5 тысячы подпісаў. 

Жанчына кажа, што збор подпісаў спынілі пасля таго, як на работнікаў пачаўся ціск з боку адміністрацыі. 

Пра цяперашнія настроі на прадпрыемстве работніца кажа так: "Частка калектыву захоўвае былыя настроі і не хавае іх, але другая частка знаходзіцца ў пэўным разладзе. Яны незадаволеныя, але баяцца выказвацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі