Вы тут

Больш за 2,6 тыс. велікагрузаў: на беларускай мяжы жудасныя чэргі з фур

Фура / pixabay

Больш 2,6 тысяч фур чакаюць магчымасці заехаць у сумежныя з Беларуссю краіны Еўразвяза на мяжы, вынікае з дадзеных Дзяржпамежкамітэта.

Самыя вялікія чэргі з фур — на беларуска-літоўскай мяжы. У адным толькі пункце пропуску Каменны лог стаіць больш за тысячу велікагрузаў. Усяго ў гэтым накірунку заезду ў ЕС чакаюць больш за 1,8 тысяч велікагрузаў.

У параўнанні з гэтым чэргі на беларуска-польскай мяжы нязначныя — заезду ў Польшчу чакаюць 470 фур. У кірунку Латвіі магчымасць заехаць у ЕС чакаюць 280 фур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.