Біятланістка Алімбекава паўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы

Біятланістка Дзінара Алімбекава паўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі па... лёгкай атлетыцы, піша sb.by. Ён стартуе на мінскім стадыёне "Дынама" 16 жніўня. Удзел спартсменаў з іншых відаў спорту запланаваны ў змяшанай эстафеце. У ёй на бегавую дарожку "Дынама" і выйдзе Алімбекава. Таксама пабяжыць кідальнік молата Іван Ціхан, фрыстайлістка Ганна Цупер і... міністр спорту Сяргей Кавальчук.

Старт нацыянальнага першынства супадае з пачаткам у Мюнхене чэмпіянату Еўропы, да якога беларускія атлеты не былі дапушчаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.