Біткоін дасягнуў гістарычнага максімума

Біткоін / dw.de
Біткоін / dw.de

Раніцай 14 лютага біткоін зноў дасягнуў гістарычнага максімуму. У ходзе гандлёвай сесіі яго цана вырасла на 2,95% — да 49 265 за адзінку. Гэта дадзеныя сайта CoinDesk на 09.12 раніцы, піша ТАСС.

Да гэтага рэзкі скачок крыптавалюты быў зафіксаваны 26 снежня 2020 года — тады біткоін стаў даражэйшы на 6,1% і каштаваў 25 005 долараў за адзінку. Увесь гэты час яго кошт уздымаўся.

Біткоін — гэта віртуальная валюта або, калі больш складана, — дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блокчэйн, якую можа "здабываць" любы карыстальнік — удзельнік сістэмы, — з дапамогай матэматычных вылічэнняў. Уладальнікам кампьютараў даступная ўстаноўка праграм для майнінгу з мэтай заробку віртуальнай валюты біткоін. Купіць біткоіны можна таксама ў абмен на рублі ці іншую валюту.

Биткоин достиг исторического максимума
Инфографика ТАСС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі