БФСС і Казека вылучылі ў чальцы беларускага НАК Сныціну і Папова

БФСС і Казека вылучылі ў чальцы беларускага НАК Сныціну і Папова

Кандыдатуры барца Сцяпана Папова і капітана беларускай зборнай па баскетболе Кацярыны Сныцінай вылучаныя ў чальцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Вылучылі іх вядомы трэнер-фрыстайліст Мікалай Казека і Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

"Улічваючы высокі прафесіяналізм і спартыўныя дасягненні Папова С. Г. і Сныцінай К. А., мяркую, што названыя кандыдаты з'яўляюцца годнымі абрання ў склад чальцоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Звяртаю вашу ўвагу, што тэрмін прадстаўлення мною кандыдатур у склад членаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у тэрмін да 10 лютага 2021 прапушчаны мной па ўважлівай прычыне: з 21 студзеня 2021 года я шпіталізаваны ў ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і знаходжуся на стацыянарным лячэнні", — цытуе Tribuna.com ліст Мікалая Казекі генсакратару НАК Паліне Галавіной.

Сцяпан Папоў — чэмпіён свету і Еўропы па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў, заслужаным майстра спорту Беларусі.

Кацярына Сныціна — бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы 2007 года, удзельніца дзвюх Алімпіяд у 2008 і 2016, прызёр чэмпіянатаў Турцыі, Расіі, Францыі, Польшчы і Беларусі.

Абое яны падпісалі ліст спартоўцаў за новыя прэзідэнцкія выбары і супраць гвалту сілавікоў на вуліцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі