Вы тут

"Без каментароў": Белстат засакрэціў інфармацыю пра экспарт тавараў і паслуг

Белстат / БЕЛТА

Белстат засакрэціў інфармацыю пра экспарт тавараў і паслуг, у тым ліку ІТ-паслуг. 

Звесткі па відах экспарту публікаваліся ў зборніку Белстата пра сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Але ў зборніку, апублікаваным 27 чэрвеня, статыстыка за студзень-красавік адсутнічае, піша devby.io. 

Засталіся толькі агульныя даныя па экспарце і імпарце паслуг (за студзень–красавік), інфармацыя пра знешні гандаль па рэгіёнах (Расія, СНД, па-за СНД, ЕС, ЕАЭС) і даныя пра знешні гандаль паслугамі па абласцях і Мінску.

У Галоўным упраўленнем статыстыкі знешняга гандлю Белстата журналістам адказалі сцісла: "Без каментароў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.