Без электрычнасці застаюцца 182 населеныя пункты, пацярпелыя ад стыхіі

Без электрычнасці застаюцца 182 населеныя пункты, пацярпелыя ад стыхіі

На раніцу 31 снежня без электрычнасці застаюцца 182 населеныя пункты Магілёўскай і Віцебскай абласцей, пацярпелыя ад непагадзі. Энергетыкі працягваюць работы па аднаўленні электразабеспячэння, паведамляе прэс-служба "Белэнерга".

Пераважна гэта вёскі, дзе пражывае менш за 50 жыхароў. Аднаўленнем электразабеспячэння займаюцца 77 брыгадаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, па стане на вечар 30 снежня без святла заставаліся 485 населеных пунктаў.

У "Белэнерга" кажуць, што за мінулыя суткі да раніцы 31 снежня аднавілі падачу электрычнасці ў 573 населеныя пункты.

29 снежня на Беларусь прышлі ледзяныя дажджы і моцны вецер. У выніку ўтварэння лёду на дратах ЛЭП, падзення дэваў і абрыву дратоў без святла засталіся больш за 700 населеных пунктаў — пераважна на Віцебшчыне і Магілёўшчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі