Беспілотнікі атакавалі і Бранскую вобласць

Ратавальнікі ў Суражскім раёне пасля пажару 30 лістапада / t.me/avbogomaz
Ратавальнікі ў Суражскім раёне пасля пажару 30 лістапада / t.me/avbogomaz

6 снежня беспілотнікі атакавалі і Бранскую вобласць РФ. Як піша @bazabazon, яны ўпалі і выбухнулі ў некалькіх метрах ад рэзервуараў з дызельным палівам на адным з прадпрыемстваў — камбінаце "Слава" (базе нафтапрадуктаў дзяржаўнага рэзерву). Сур'ёзнага пажару ўдалося пазбегнуць, паколькі рэзервуары былі пустыя.

Камбінат знаходзіцца ў Суражскім раёне ў 80 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Раней на яго ўжо праводзіліся атакі з выкарыстаннем беспілотнікаў. 30 лістапада там загарэліся тры рэзервуары.

6 снежня беспілотнік атакаваў аэрадром у Курскай вобласці, там пачаўся пажар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі