Відэаролік "затрымання правакатараў" з'явіўся на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.
У роліку паказаныя людзі, якія ў нязручных позах ляжаць на зямлі тварам наніз. Іх рукі скутыя кайданкамі. Шмат у каго бачныя чырвоныя сляды ўдараў.
Адзін чалавек у роліку мае нацысцкія тату. Ён кажа, што жыве ў Цвяры, а прыехаў у Беларусь на адпачынак.
Яшчэ адзін малады чалавек паведамляе, што ён таксама з Расіі і прыехаў у Беларусь у санаторый "Журавушка".
У трэцяга пытаюцца, колькі ў яго судзімасцяў. "Дванаццаць", — адказвае ён і называе артыкулы Крымінальнага кодэкса.
Чацвёрты кажа, што бачыў, як мужчыны кідалі камянямі.
Сябры апазіцыйнай расійскім уладам "Адкрытай Расіі" пазналі на відэа сваіх каардынатараў Арцёма Важанкова і Ігара Рогава. Напярэдадні старшыня аб'яднання Анастасія Буракова пісала, што яны зніклі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.