Вы тут

Белстат: у першым квартале 2021-га ВУП Беларусі вырас на 0,9%

Эксперты даюць самыя розныя прагнозы наконт перспектываў беларускай эканомікі / БЕЛТА

У першым квартале 2021-га валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 0,9%. Ён склаў 36,3 млрд рублёў, паведамляе Белстат.

У студзені 2021 года да студзеня 2020-га ВУП вырас на 1,3%, у студзені-лютым — на 0,8%. Такім чынам, рост за сакавік гэтага года паскорыўся на 0,1 працэнтнага пункта, адзначае БелаПАН.

Урад прагназаваў, што сёлета мусіць быць рост на 1,8%. МВФ прагназуе падзенне беларускага ВУП на 0,4%, Сусветны банк — на 2,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.