Вы тут

Белстат: сярэдні заробак у траўні вырас на 6 рублёў

Сярэдні заробак за месяц павялічыўся на 0,4% / Еўрарадыё

Сярэдні заробак за травень у Беларусі склаў 1 573,4 рубля, паведамляе Белстат. У параўнанні з красавіком заробкі выраслі на 5,6 рубля, або на 0,4%. 

Пры гэтым цэны ў траўні раслі амаль удвая хутчэй, чым заробкі: інфляцыя за месяц склала 0,7% да красавіка.

Нагадаем, што звесткі пра заробкі Белстат падае без уліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў). Атрымліваецца, што пасля ўсіх гэтых утрыманняў сярэдні заробак у траўні склаў каля 1353 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.