Вы тут

"Белсаюздрук" адмовіўся прадаваць газету "Новы час" у сваіх шапіках

"Белсаюздрук" адмовіўся прадаваць газету "Новы час" / novychas.by

Газета "Новы час" не будзе прадавацца ў шапіках "Белсаздрука" з лютага. Атрымаць яе можна будзе толькі праз падпіску. Пра гэта рэдакцыя даведалася выпадкова, калі здавала чарговы нумар.

"У гандлёвым аддзеле РУП “Белсаюздрук” не сталі тлумачыць прычыну адмовы ад распаўсюду. Гэтак жа, як і не маглі адказаць, ці накіравалі нам адмысловы ліст з паведмленнем аб спыненні супрацоўніцтва. І хаця прычына гэта відавочная, усё ж хацелася б пабачыць ад кіраўніцтва “афіцыйны” ліст",піша рэдакцыя "Новага часу".

Пры гэтым у газеце адзначаюць, што яшчэ нядаўна з гандлёвым аддзелам “Белсаюздрука” вялася гутарка пра павелічэнне колькасці асобнікаў на распаўсюд. Ад жніўня 2020-га адсотак спісання газеты значна знізіўся, а ў Гродзенскай вобласці быў амаль нулявы. 

Рэдакцыя заклікае афармляць падпіску — да 27 студзеня яшчэ пырмаецца падпіска на люты. Падпісны індэкс "Новага Часу" — 63279. Кошт падпіскі: на 1 месяц — 4 рублі 14 капеек, на адзін квартал — 12 рублёў 42 капейкі, на паўгоддзе — 24 рублі 84 капейкі.

На сёння "Новы час" — адзіная агульнабеларуская недзяржаўная беларускамоўная газета. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.