Вы тут

"Белнафтахім" пацвердзіў, што збіраецца памяняць літоўскія парты на расійскія

Чакаецца "перакідка нафтапатокаў" / Ілюстрацыйнае фота "Весніка Нафтана".

У "Белнафтахіме" пацвердзілі, што збіраюцца памяняць літоўскія парты на расійскія. Ужо ў бліжэйшы час адбудуцца сустрэчы, прысвечаныя "перакідцы нафтапатокаў". Пра гэта БЕЛТА заявіў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка. "Дэталі будуць вядомыя па іх выніках", — адзначыў ён.

Пра планы адмовіцца ад паслуг літоўскіх партоў для адпраўкі на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў раней заявіў Аляксандр Лукашэнка. Так ён адрэагаваў на пазіцыю кіраўніцтва Літвы, якое не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, выступае за правядзенне новых выбараў, за ўвядзенне санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска.

Пра тое, што перамовы аб перанакіраванні паставак нафтапрадуктаў ужо ідуць, заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак. Расіяне абяцаюць прадаставіць свае прапановы ўжо ў верасні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.