Вы тут

"Белэнерга": падачу цяпла ў Оршы аднавілі ў 5:00

У Оршы аднавілі ацяпленне / t.me/vitenergo

У 5:00 жыхарам Оршы аднавілі падачу цяпла ў жылыя дамы, паведамляецца ў ТГ-канале "Віцебскэнерга".

Персанал філіяла "Аршанская ЦЭЦ" займаўся рамонтнымі работамі на аварыйным участку цепламагістралі ўсю ноч. Цяпла ў кватэрах аршанцаў не было 12 гадзін.

Як распавядала Еўрарадыё, 21 студзеня прыкладна ў 17:00 адбылася аварыя на цепламагістралі на вуліцы Савецкай. У выніку без ацяплення засталася амаль палова Оршы — мікрараёны "Чаромушкі", "Усходняя", "Цэнтр", "Астроўскага", "Свярдлова", "Паўночны" і часткова жылы пасёлак ільнокамбіната.

Дарэчы, аналагічная аварыя ў Мінску пакінула без цяпла і гарачай вады амаль увесь Маскоўскі раён, дзе жывуць больш за 300 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.