Грамадскае аб'яднанне “Белая Русь” афіцыйна стала партыяй. Рашэнне было прынята на заснаваўчым з'ездзе ў Мінску, піша БЕЛТА.
У аснове новай партыі будзе “ідэалогія стабільнасці, сталага развіцця і поспеху”, сказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валер Малашка.
Ён не хавае, якія сілы будзе прадстаўляць партыя “Белая Русь”.
“Перакананы, што партыя "Белая Русь" стане той палітычнай сілай, на якую будзе абапірацца ўлада", — сказаў Малашка.
Пра тое, што “Белую Русь” хочуць ператварыць у партыю, стала вядома 28 лютага. Сёння на заснаваўчы з'езд, паводле дадзеных дзяржаўнага агенцтва, прыехала каля тысячы чалавек. Яны прынялі статут і праграму партыі.