Вы тут

"Белавія" ў сакавіку аднаўляе палёты ў Батумі

Батумі / pixabay.com

"Белавія" ў сакавіку аднаўляе палёты ў Батумі, паведамляе прэс-служба авіякампаніі. Спачатку з 30 сакавіка будзе толькі два рэйсы з Беларусі на тыдзень — у аўторкі і пятніцы (вылет з Грузіі — у серады і суботы). да пачатку летняга сезону плануецца колькасць рэйсаў павялічыць да сямі.

Беларусам, якія паляцяць на адпачынак у Грузію, трэба будзе мець з сабой адмоўны вынік ПЦР-тэста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.