Вы тут

Беларусы знайшлі ровар для экс-міліцыянта Кулакоўскага менш як за гадзіну

Дзмітрый Кулакоўскі / t.me/prisoners_spring96

Былы міліцыянт Дзмітрый Кулакоўскі, якога пакаралі двума гадамі “хіміі”, папрасіў у беларусаў ровар — і яму вельмі хутка дапамаглі.

Месца, дзе ён адбывае пакаранне, знаходзіцца ў 7 кіламетрах ад горадаэ Кулакоўскаму быў патрэбны ровар, каб ездзіць на працу. Ровар знайшоўся менш чым за гадзіну!

Кулакоўскага асудзілі па абвінавачанні ў публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў. Адбывае пакаранне ён у вёсцы Купліна Пружанскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.