Беларусы, якія ваююць супраць Украіны: былыя сілавікі і крымінальнікі

Беларусы, якія ваююць супраць Украіны: былыя сілавікі і крымінальнікі

Сталі вядомыя імёны 12 беларусаў, якія ўдзельнічалі ў вайне Расіі супраць Украіны на баку агрэсара. Шасцёра з іх ужо загінулі, піша Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Цяпер за Расію ваююць Анатоль Малчанаў, Андрэй Грышуцін, Аляксандр Ступніцкі, Сяргей Сазанаў, Дзяніс Зуб і Сяргей Ланавенка.

Ланавенка сказаў журналістам, што быў у ліпені ў Беларусі на адпачынку, пытанняў з боку сілавікоў да яго не было, хаця ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой, па беларускім заканадаўстве, з'яўляецца злачынствам. Самі "добраахвотнікі", як даведаліся журналісты, — былыя сілавікі ці тыя, хто меў праблемы з законам.

Загінулі на вайне Васіль Курловіч, Павел Еўглеўскі, Пётр Лузанаў, Мікалай Маркаў, Уладзіслаў Чарноў і Андрэй Бабко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі