Беларусы ў Польшчы змогуць афармляць праязны дакумент іншаземца бясплатна

Польскі дакумент падарожжа для замежніка 
Польскі дакумент падарожжа для замежніка 

Беларусы, якія маюць дазвол на жыхарства ў Польшчы, з чэрвеня змогуць афармляць праязны дакумент іншаземца бясплатна, паведамляе Польскае інфармацыйнае агенцтва са словаў намесніка дзяржсакратара МУС Польшчы Барташа Градзецкага. Цяпер гэты дакумент каштуе 350 злотых (каля 75 еўра).

Паведамляецца, што такое рашэнне міністр унутраных спраў Польшчы Мар'юш Камінскі прыняў пасля абмеркавання пытання з беларускай дыяспарай і Святланай Ціханоўскай. Па словах Градзецкага, бясплатная выдача беларусам польскага праязнога дакумента дапаможа "вырашыць сітуацыю тых, чый пашпарт, напрыклад, пратэрмінаваны".

"Гэта важная змена таксама датычыць дзяцей беларусаў, якія нарадзіліся ў Польшчы і ніколі не мелі [беларускага] пашпарта", — дадаў Градзецкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі