Беларусы па ўсёй краіне калонамі выходзяць на Марш раёнаў

У адным з мікрараёнаў Мінска / Telegram
У адным з мікрараёнаў Мінска / Telegram

Беларусы невялікімі калонамі выходзяць на запланаваны на 12.00 Марш раёнаў. Новы фармат пратэстнай акцыі прадугледжвае, што людзі сустракаюцца з суседзямі ў дварах сваіх дамоў і ідуць разам гуляць.

Калоны пратэстоўцаў заўважылі ў мінскіх мікрараёнах Малінаўка, Сухарава, Брылевічы, Уручча, Лошыца, на вуліцах Адаеўскага і Захарава, у дварах ЖК "Маяк Мінска" і "Магістр". Каля мінскага кінатэатра "Беларусь" з'явіўся ланцуг салідарнасці.

Людзі таксама выйшлі ў Бараўлянах, Дзяржынску, Жодзіна, Заслаўі і іншых населеных пунктах краіны.

Ужо паведамляецца пра першыя затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі