Вы тут

Сабаленка — першая ракетка свету ў парным разрадзе

Арына Сабаленка на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі / Reuters

Беларускія тэнісісткі пагоршылі сваё становішча ў рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак.

Арына Сабаленка ўжо не сёмая ракетка свету. Пасля няўдалага выступлення ў адзіночным разрадзе на Australian Open (у парным беларуска перамагла разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс) яна займае 8-ы радок. Вікторыя Азаранка апусцілася з 13-га на 14-е месца, Аляксандра Сасновіч — з 92-га на 96-е, Вольга Гаварцова — з 135-га на 138-е.

Па-ранейшаму лідыруе аўстралійка Эшлі Барці. Другой ракеткай свету стала Наомі Осака з Японіі.

Сабаленка — першая ракетка свету ў парным разрадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.