Беларускія памежнікі затрымалі мінчука, які спрабаваў уцячы ва Украіну

Беларускія памежнікі затрымалі мінчука, які спрабаваў уцячы ва Украіну

Беларускія памежнікі затрымалі мінчука, які спрабаваў уцячы ва Украіну. Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта паведамляе, што мужчына хацеў пазбегнуць крымінальнага пераследу на радзіме. Што ён здзейсніў, не ўдакладняецца.

Затрыманне адбылося ў лесе на Піншчыне. На парушальніка памежнікі выйшлі з дапамогай "аператыўнай інфармацыі". Схапілі яго недалёка ад мяжы.

Пазней затрымалі 27-гадовага жыхара вёскі Ласіцк, які арганізоўваў нелегальны пераход. Восенню 2020-га яго ўжо каралі за такую дапамогу адміністрацыйнай адказнасцю. Цяпер жа ён знаходзіцца пад вартай. Мінчука прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і перадалі міліцыянерам.

Беларускія памежнікі затрымалі мінчука, які спрабаваў уцячы ва Украіну
Сляды каля мяжы / gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі