Беларускія мытнікі спынілі вялікую партыю какаіну, якую везлі ў Расію

Беларускія мытнікі спынілі вялікую партыю какаіну, якую везлі ў Расію

Вялікую партыю какаіну выявілі беларускія мытнікі некалькі дзён таму. Пра гэта піша "СБ. Беларусь сегодня" са спсылкай на старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько.

Па яго словах, кантрабандысты выкарыстоўваюць грузавы транспарт для перавозкі наркотыкаў. 

"Літаральна паўтара тыдня таму быў выяўлены ўвоз з Літвы буйной партыі какаіну — 3,2 кілаграма. Наркотык увозіўся транзітам у Расію", — распавёў кіраўнік мытнага ведамства. 

Па факце кантрабанды наркотыкаў пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі