Беларускія гандбалісты выйгравалі 8 мячоў, а ў выніку ледзь вырвалі нічыю

Беларускія гандбалісты выйгравалі 8 мячоў, а ў выніку ледзь вырвалі нічыю

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляла ўнічыю ў асноўным раўндзе чэмпіянату свету са шведамі — 26:26 (15:11). У першым тайме дружына Юрыя Шаўцова выйгравала ў лідара групы восем мячоў, але ў далейшым згубіла гэтую перавагу. Больш таго, прайгравала. Лік у матчы ўдалося зраўняць за секунду да сірэны.

22 студзеня зборная Беларусі гуляе з егіпцянамі, гаспадарамі сусветнага першынства. У 4-й групе Швецыя мае 5 ачкоў, Егіпет і Славенія — па 4, ФГР — 3, Беларусь — 2, Паўночная Македонія — 0 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі