Вы тут

Беларускія біятланісты занялі ў эстафеце восьмае месца

За секунду да стрэлу / З архіву БЕЛТА

5 сакавіка беларускія біятланісты занялі ў эстафеце на 8-м этапе Кубка свету ў Чэхіі восьмае месца. У складзе нашай каманды выступалі Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Максім Верабей і Дзмітрый Лазоўскі.

Перамогу святкавала зборная Германіі. Беларусы дапусцілі на агнявых рубяжах адзін промах, выкарысталі сем дадатковых патронаў і адсталі ад пераможцаў на 3 хвіліны 26,6 секунды.

Напярэдадні беларускія біятланісткі ўзялі ў эстафеце срэбра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.