Вы тут

Беларускім жанчынам дазволілі працаваць у ліцейным цэху і кіраваць грузавікамі

У ліцейным цэху​ / иллюстративное фото texgaz.com

У Беларусі скарацілі спіс работ, якімі не могуць займацца жанчыны. Спіс паменшылі ў два разы — з 181 да 88 пазіцый. Абноўлены пералік апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

З гэтага часу жанчыны могуць прэтэндаваць на працу ў ліцейным цэху, кіраваць грузавікамі і міжгароднімі пасажырскімі аўтобусамі. Частка раней забароненых работ зніклі са спіса, бо яны зрабіліся неактуальнымі.

Пры гэтым жанчын па-ранейшаму не возьмуць на працу, калі яна звязаная з падыманнем і перамяшчэннем цяжараў уручную. Таксама іх нельга прыцягваць да горных і зварачных работ, работ па тушэнні пажараў і некаторых іншых.

Мяркуецца, што скарачэнне спіса дазволіць пашырыць магчымасці жанчын у выбары прафесіі і кола работ, гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастанова Мінпрацы ўступае ў сілу з 24 чэрвеня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.