Беларускі Patreon: якія крутыя праекты можна падтрымаць рублём

Да жніўня 2020 года Patron быў мала вядомы ў Беларусі. Але цяпер сэрвіс можна выкарыстоўваць як краўд-платформу тыпу закрытых у Беларусі Ulej.by і "Моламола".
Да жніўня 2020 года Patron быў мала вядомы ў Беларусі. Але цяпер сэрвіс можна выкарыстоўваць як краўд-платформу тыпу закрытых у Беларусі Ulej.by і "Моламола".

Платформа платных падпісак Patreon стала папулярная некалькі гадоў таму. Яе сутнасць простая — вы падпісваецеся на штомесячны "данат" якому-небудзь праекту або аўтару, за які атрымліваеце альбо бонусы, альбо дадатковы, закрыты ад непадпісчыкаў кантэнт, альбо і тое і другое.

Першапачатковы задума была ў тым, каб дапамагчы пачаткоўцам з розных сфер: музыкам, падкастарам, мастакам, відэаблогерам, журналістам і розным індзі-медыя. Цяпер Patreon — паўнавартасная платформа для стварэння ўласнага медыя. На ім можна публікаваць тэксты, падкасты, відэа, апытанні, квізы і іншае. А можна і выкарыстоўваць як краўд-платформу тыпу закрытых у Беларусі Ulej.by і "Моламола".

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

"Прававая ініцыятыва"

"Прававая ініцыятыва" займаецца абаронай правоў чалавека і адукацыяй. Іх асноўная дзейнасць — юрдапамога ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Яны праводзяць гарадскія квэсты і квізы пра правы чалавека, здымаюць розны відэакантэнт.

Магчыма, вы памятаеце праваабарончы серыял "Сцяпаныч" — гэта таксама яны. Patreon ініцыятыва завяла якраз тады, калі мела патрэбу ў падтрымцы для стварэння гэтага відэа.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

"Лісты ў клетачку" — Uznik BY

Валанцёрскі праект, які дапамагае напісаць і адправіць ліст палітвязню. Як гэта працуе? Вы адпраўляеце праз сайт vkletochku.org тэкст ліста, супрацоўнікі праекта раздрукоўваюць яго, кладуць у канверт, клеяць маркі і адпраўляюць патрэбнаму палітвязню. Калі прыходзіць ліст у адказ, то яны высылаюць вам яго сканы. Яны не бяруць платы за свае паслугі, а ўсе атрыманыя грошы накіроўваюць на аплату паштовых паслуг: закупку канвертаў, марак і іншага.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

ZUBR

Праект анлайн-маніторынгу падзей у Беларусі. Платформа ZUBR была створана для кантролю прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і, сумесна з іншымі грамадзянскімі ініцыятывамі, змагла атрымаць ускосныя доказы фальсіфікацый. Цяпер стваральнікі сэрвісу развіваюць тры сайты пра тое, што адбывалася і адбываецца пасля выбараў.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

Народнае апытанне

Яшчэ адзін валанцёрскі праект, які з'явіўся незадоўга да выбараў-2020. Яго мэта — правядзенне незалежных сацдаследаванняў у Беларусі. Першапачаткова праект ствараўся для правядзення незалежнага падліку перадвыбарных рэйтынгаў кандыдатаў у прэзідэнты. Цяпер яны займаюцца іншымі пытаннямі для маніторынгу грамадскіх настрояў у Беларусі сярод актыўна-пратэставай аўдыторыі.

Для чаго ім Patreon? У першую чаргу на аплату рахункаў за вылічальныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца іх матэматычнымі мадэлямі, а таксама на падтрымку існавання каманды. Стваральнікі былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі.


Журналісты

 

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

Аляксей Карпека

Patreon журналіста Еўрарадыё Аляксея Карпекі. У нашым выданні ён займаецца дэпрэсіўнымі рэпартажамі і расследаваннямі на тэмы карупцыі, прапаганды, забруджвання навакольнага асяроддзя і перавышэння паўнамоцтваў уладамі. Напрыклад, тэкст пра першую прыватную ахоўную кампанію "Гардсэрвіс", якая аказалася звязаная з Віктарам Шэйманам і Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта.

Аляксей Карпека — першы беларускі журналіст, які трапіў у шорт-ліст European press prize — еўрапейскага "Пулітцэра" ў намінацыі The Distinguished Reporting Award з тэкстам пра "Дзень цвярозасці" ў маленькім памежным мястэчку Лоеве.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

Яўген Казарцаў

Яшчэ адзін беларускі журналіст. З восені 2020-га працуе на Еўрарадыё. Расследуе сувязі топавых беларускіх бізнесменаў з уладамі. Расказвае, як працуе прапаганда. Напрыклад, тэкст пра тое, як улады Беларусі спрабавалі перахапіць парадак дня ў тэлеграме. Або пра тое, як нявестка Лукашэнкі звязаная з кіпрскімі афшорамі, а Беларуская калійная кампанія і "Гродна Азот" — з афшорамі на Маўрыкіі.


Падкасты

 

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

“Мы не дагаварылі”

Беларускі падкаст пра ментальнае здароўе "і пра тое, як яно ўплывае на наша жыццё", які трапіў у топ iTunes. Яго вядучыя — Аляксандр Старадзетка і Кацярына Ажгірэй: "Ад сезона да сезона мы шчыра гаворым пра тое, што адбываецца з нашымі галовамі, пачуццямі і жыццём".

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

Cinema Critique

Яшчэ адзін незалежны праект. Асноўны кантэнт — постары з цытатамі "канапавых экспертаў" з інтэрнэту. Patreon яны стварылі для чытачоў, якія б хацелі падтрымаць аднайменны тэлеграм-канал, дзе аўтары выказваюць меркаванне пра важныя падзеі ў свеце кіно, публікуюць падкасты пра прэм'еры і культавых рэжысёраў.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

Bellit

Створаны аўтаркай аднайменнага тэлеграм-канала пра беларускую літаратуру і кнігавыданне на беларускай мове — Настай Карнацкай. Яшчэ яна выпускае падкаст пра беларускую літаратуру: там агляды навінак, вартыя ўвагі творы белліта і цікавыя гісторыі з літаратурнага жыцця.

Падпісчыкі яе Patreon атрымліваюць дадатковыя тэксты і спецыяльныя выпускі падкасту. Таксама там праводзяцца розыгрышы кніг. Атрыманыя грошы яна абяцае ўкладваць у развіццё сваіх праектаў пра беларускую літаратуру.


Медыя

 

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

Еўрарадыё

У кастрычніку 2020 года нашы журналісты, разам з іншымі калегамі з замежных СМІ, былі пазбаўленыя акрэдытацыі беларускага МЗС. У пачатку ліпеня ўлады закрылі карэспандэнцкі пункт Еўрарадыё ў Мінску. Гэта было апошняе ў Беларусі прадстаўніцтва СМІ, зарэгістраванага ў Еўрасаюзе.

Нягледзячы на перашкоды, Еўрарадыё кожны дзень асвятляе падзеі ў Беларусі. Мы абмяркоўваем галоўныя тэмы з экспертамі, расказваем пра важныя гісторыі і праекты. Мы публікуем правераныя навіны, расследаванні і рэпартажы. Займаемся раскрыццём дзяржпрапаганды і фэйкаў.

Раней мы не прасілі падтрымкі ў слухачоў. Дадатковыя сродкі ад падпісчыкаў мы будзем накіроўваць на стварэнне якасных рэпартажаў, супрацьстаянне прапагандзе, распрацоўку нашых расследаванняў пра сувязі бізнесу і дзейнай улады, пра кантрабандныя схемы і інтарэсы "кашалькоў" Лукашэнкі ў іншых краінах. Таксама грошы патрэбныя на тое, каб каманда змагла пераехаць у бяспечныя месцы і працяглы час там існаваць.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

KYKY.org

Patron пратэставага лайфстайл-выдання ў выгнанні. Улады заблакавалі іх сайт і 10 (!) люстэркаў з дасціпнымі назвамі, але яны працягваюць расказваць гісторыі, якія лічаць важнымі. Сузаснавальнік KYKY.org Аляксандр Васілевіч ужо амаль год у СІЗА. А рэдакцыя амаль поўным складам вымушана выехала з Беларусі.

За падпіску "кукушкі" прапануюць бонусы: плакат, мерч, чат з рэдакцыяй і многае іншае.

Белорусский Patreon: какие крутые проекты можно поддержать рублём

The Village Belarus

The Village Беларусь — гэта сайт горада, у які "прыйшла рэвалюцыя". Партал пра Мінск, калі "праблемай Мінска сталі людзі ў масках, якія хапаюць мірных грамадзян, а журналістам, якія выконваюць сваю працу, даюць гады турмы (як і іншым беларусам)". Тэлеканал "Дождь" яшчэ ў жніўні 2020 года назваў выданне "баявым лістком пратэставага хіпстара" — да гэтага часу нічога не памянялася.

Сайт і рахункі выдання заблакаваныя, частка рэдакцыі пакінула Беларусь. Таму яны просяць чытачоў пра дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі