Вы тут

"Беларускі кейс" падаюць у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Будынак Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе / Reuters

19 траўня ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пададуць дакументы па злачынствах беларускага рэжыму. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку заснавальнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін.

"На падставе артыкула 15 Рымскага Статута, кожны чалавек, група або арганізацыя можа даць інфармацыю па абвінавачванні ў злачынствах або патэнцыйных злачынствах Міжнароднаму крымінальнаму суду. Інфармацыя прадастаўляецца ў офіс пракурора ICC.

Матэрыял па злачынствах беларускіх уладаў будзе прадастаўлены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе заўтра, 19 траўня. Гэты кейс заснаваны на сведчаньнях сотняў ахвяр, а таксама задакументаваных доказах, аўдыёвізуальных доказах, расследаваннях "у полі" ды інфармацыі з адкрытых крыніц", — піша ён.

Матэрыялы пададуць міжнароднае партнёрства па правах чалавека (IPHR), нарвежскі Хельсінкскі Камітэт, адвакацкая арганізацыя Global Diligence і арганізацыя Truth Hounds.

Сведкай пры падачы дакументаў будзе Наталля Каляда, жонка Мікалая Халезіна і сузаснавальніца "Свабоднага тэатра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.