Вы тут

Беларускі дэпутат Савіных здзівіў ПА АБСЕ нечаканай прапановай па Украіне

Андрэй Савіных / З архіву Еўрарадыё

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных 11 траўня паўдзельнічаў у анлайн-мерапрыемстве Парламенцкай асамблеі АБСЕ, прысвечанай у тым ліку і ўрэгуляванню канфлікту ва Украіне. Яго прапанова многіх здзівіла. Савіных лічыць, што "адзіным рашэннем узброенага канфлікту на Украіне можа стаць толькі неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх уладаў"! А гэта "дазволіць Расіі правесці дэнацыфікацыю Украіны, аказаць дапамогу ў правядзенні новых выбараў"! І ўсё гэта для "стварэння суверэннай Украіны"!

Заява з Мінска прагучала пасля таго, як Місія АБСЕ знайшла ва Украіне сведчанні ваенных злачынстваў, учыненых Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.