Беларускі брамнік атрымаў піва ад Ліянэля Месі

Беларускі брамнік атрымаў піва ад Ліянэля Месі

Беларускі брамнік Аляксандр Гутар атрымаў піва ад Ліянэля Месі. Справа ў тым, што ў канцы 2020 года Месі забіў 644 галы за адзін клуб і на гол абагнаў легендарнага Пеле. З гэтай нагоды Budweiser, з якім супрацоўнічае футбаліст, выпусціла лімітаваную партыю піва з яго выявай. Яго атрымліваюць усе брамнікі, якім забіваў Ліянэль — колькі было галоў, столькі будзе бутэлек. 644 бутэлькі размяркоўваюцца на 160 брамнікаў. Гутар прапусціў двойчы — у 2011 годзе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, калі гуляў у складзе БАТЭ. За кожны гол ён атрымаў па бутэльцы.

"Легендарнага футбаліста з вялікім дасягненнем! піша Гутар у Instagram. — За тваё здароўе, Леа Месі!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі