Беларускі аўтобус трапіў у аварыю пад Псковам

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю пад Псковам

На трасе пад Псковам у аварыю трапіў рэйсавы аўтобус "Неаплан", які ехаў з Мінска ў Санкт-Пецярбург, піша pln-pskov.ru.

"У момант ДТЗ у салоне аўтобуса знаходзіліся 50 пасажыраў. З іх чацвёра дзяцей. А таксама два кіроўцы. На дадзены момант нам вядома, што пацярпеў 21 чалавек. Сярод іх грамадзян Расіі няма. Усе пражываюць у Рэспубліцы Беларусь", — распавялі Еўрарадыё ў пскоўскай паліцыі.

Мяркуючы па ўсім, беларускія турысты ехалі сустракаць Новы год у Санкт-Пецярбургу. 

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 16 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх шпіталізавалі ў Пскоўскую абласную лякарню. Астатніх пасажыраў часова размясцілі ў гатэлі "Балтхаўс".

Падчас аварыі за рулём быў 47-гадовы беларус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі