Беларускі Альфа-Банк: санкцыі ЗША супраць Расіі нас не закрануць

Беларускі Альфа-Банк: санкцыі ЗША супраць Расіі нас не закрануць

Санкцыі ЗША, уведзеныя супраць Альфа-Банка Расіі, не закранаюць дзейнасць Альфа-Банка ў Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба фінансавай установы.

"Альфа ў Беларусі — гэта асобны бізнес у складзе міжнароднага кансорцыўму. У дачыненні да яго і бізнесу ў Беларусі якіх-небудзь абмежаванняў не ўводзілі", — запэўніваюць у беларускім Альфа-Банку.

Прэс-служба банка падкрэслівае, што плацяжы па картах Visa і Mastercard даступныя па ўсім свеце, плацяжы ў Apple Pay праходзяць як звычайна.

6 красавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі. У прыватнасці, супраць расійскіх Альфа-Банка і "Сбербанка" ўводзяцца "поўныя блакуючыя" санкцыі.

Мажарытарны акцыянер беларускай "Альфы" не расійскі банк, а кіпрская ABH BELARUS LIMITED. Але відавочна, што гэта "пракладка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі